БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт Эстоніі: Мае ўнукі ходзяць у рускі дзіцячы сад

29.12.2019 / 10:09

Nashaniva.com

Прэзідэнт Эстоніі Керсці Кальюлайд прызналася, што яе ўнукі наведваюць рускі дзіцячы сад. Пра гэта яна заявіла ў інтэрв'ю рускамоўнаму тэлеканалу ETV+.

«Мае ўнукі наогул ходзяць у рускі дзіцячы сад. Менавіта таму, што ў нашай сям'і сямігадовае дзіця, што ведае адну мову, лічыцца неразумным марнатраўствам», — сказала прэзідэнт.

Па словах Кальюлайд, у дзяцінстве дзіця павінна асвоіць «хаця б яшчэ адну» мову. Яна падкрэсліла, што яе малодшыя дзеці валодаюць трыма мовамі з маленькага ўзросту.

«Я цаню моўнае багацце», — дадала яна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула