БЕЛ Ł РУС

У Віцебску прайшла акцыя за незалежнасць Беларусі

30.12.2019 / 01:21

Nashaniva.com

У нядзелю 29 снежня больш за 15 жыхароў Віцебску выйшлі на плошчу Перамогі і зладзілі акцыю ў падтрымку незалежнасці краіны. Актывісты трымалі ў руках расцяжку «Незалежнасць» і плакаты з лозунгамі. Акцыя трывала 20-25 хвілінаў, паведамляе «Віцебская вясна».

Акцыя за незалежнасць Беларусі прайшла на фоне «трох штыхоў» на плошчы Перамогі ў Віцебску. Удзел у ёй узялі 15 актывістаў — палітыкі, блогеры, простыя гараджане.

Людзі трымалі ў руках расцяжку «Незалежнасць», бел-чырвона-белыя нацыянальныя сцягі і самаробныя плакаты з лозунгамі. Пазней быў разгорнуты дзяржаўны чырвона-зялёны сцяг.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула