БЕЛ Ł РУС

У лесапаласе ў Жодзіне знайшлі труп 50-гадовага мужчыны. У забойстве падазраюць лесаруба

30.12.2019 / 17:24

Nashaniva.com

24 снежня ў лесапаласе на ўскраіне Жодзіна знайшлі цела 50-гадовага мясцовага жыхара. Следчыя знайшлі падазраванага.

Сілавікі затрымалі 42-гадовага падазраванага — жыхара Жодзіна, які працуе лесарубам і быў знаёмы з забітым. У ходзе допыту ён прызнаўся ў здзяйсненні злачынства. Яго ўзялі пад варту.

Следчыя правялі праверку паказанняў на месцы.

Згодна з матэрыяламі справы, забойства адбылося 18 снежня ў лесапарку на ўскраіне горада. Там паміж двума мужчынамі ўзнік канфлікт, у выніку якога лесаруб нанёс некалькі ўдараў нажом свайму знаёмаму. Ад атрыманых траўмаў той памёр на месцы здарэння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула