БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Мой візіт у Сербію нічога не каштаваў

9.03.2009 / 10:48

Nashaniva.com

«Гэта домыслы. А колькі гэта каштавала: cтолькі, колькі каштуе абслугоўванне прэзідэнта ў іншых краінах? Мяркую, што для нашага бюджэту гэта ніколькі не каштавала», — сказаў ён.

Пра гэта заявіў журналістам Аляксандр Лукашэнка пасля ўрачыстага адкрыцця адрэстаўраванага Тэатра оперы і балета ў Мінску 8 сакавіка.

Кажучы пра мэты свайго візіту ў Сербію, Лукашэнка адзначыў, што хацеў «праз нейкі час пасля таго, як быў тут падчас вайны, паглядзець, як жывуць тут людзі, як развіваецца краіна».

«Я хацеў параўнаць тыя часы і сённяшнія, зрабіць пэўныя высновы, каб зразумець, з якога ўзроўню пачынаць будаваць узаемаадносіны паміж Беларуссю і Сербіяй», — сказаў Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы таксама выказаўся наконт інфармацыю ў «некаторых СМІ» пра шматлікасць асобаў, што суправаджалі яго падчас паездкі.

«Гэта домыслы. А колькі гэта каштавала: cтолькі, колькі каштуе абслугоўванне прэзідэнта ў іншых краінах? Мяркую, што для нашага бюджэту гэта ніколькі не каштавала», — сказаў ён.

Цытаты паводле БЕЛТА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула