БЕЛ Ł РУС

У Польшчы птушыны грып забіў 25 тысяч індыкоў ля мяжы з Беларуссю

2.01.2020 / 19:13

Nashaniva.com

Польскія ўлады сцвярджаюць, што птушыны грып з'яўляецца прычынай гібелі сама меней 25 000 індыкоў на птушкафабрыках ля мяжы краіны з Беларуссю, паведамляе AP.

Польскія ветэрынарныя органы ў чацвер планавалі забіць дзясяткі тысяч птушак у раёне Любартава, галоўнага рэгіёну птушкагадоўлі краіны.

Галоўны ветэрынар Люблінскага ваяводства Павел Піятроўскі пацвердзіў, што смяротны вірус H5N8 быў прычынай смерці індыкоў на двух фермах у вёсцы Стары Усцімаў, што знаходзіцца за 45 кіламетраў ад мяжы.

Незразумела, як вірус птушынага грыпу трапіў на фермы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула