Хілары Клінтан стала рэктарам універсітэта ў Паўночнай Ірландыі
Былая дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан прызначаная рэктарам Універсітэта Квінз ў Белфасце на пяць гадоў, паведамляюць інфармагенцтвы.
Клінтан стала 11-м рэктарам і першай жанчынай-рэктарам у гісторыі ВНУ, заснаванай у 1845 годзе.
Як падкрэсліваецца ў паведамленні, рэктар выконвае тры ролі — цырыманіяльную, ролю пасла навучальнай установы, прасоўваючы яго інтарэсы па ўсім свеце, і ролю дарадцы віцэ-рэктара і вышэйшага кіраўніцтва ВНУ.
У рэйтынгу тысячы найлепшых універсітэтаў планеты ў 2019 годзе Універсітэт Квінз заняў 173-е месца.