БЕЛ Ł РУС

У Віцебскім раёне кар'ерны самазвал БелАЗ праваліўся ў ваду

5.01.2020 / 12:32

Nashaniva.com

Інфармацыя пра здарэнне ў Віцебскім раёне паступіла 4 студзеня ў 14:10, паведамілі ў МНС. Аўтамабіль БелАЗ праваліўся ў ваду ў кар'еры «Гралёва» пад Віцебскам.

Паводле папярэдняй інфармацыі пры разгрузцы самазвала БелАЗ-7540А адбыўся абвал скальнай пароды пад заднімі коламі, у выніку чаго аўтамабіль аказаўся ў вадзе. Пацярпелых няма.

Каб выцягнуць самазвал з вады спатрэбіліся 16-тонны кран і экскаватар, задзейнічаны вадалазы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула