БЕЛ Ł РУС

У Смалявіцкім раёне ратавальнікі збавілі лася

6.01.2020 / 10:03

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ўдзень 5 студзеня на возеры ля в. Батурынка.

Высветлілася, што ў палонцы на паверхні возера на адлегласці 10 метраў ад берага знаходзіцца лось, самастойна жывёла выбрацца не магла.

Работнікі МНС праламалі лёд ля берагавой лініі і група выратавання на вадзе з процілеглага боку на дошцы спусцілася на ваду, заганяючы жывёлу да ачышчанага ад лёду участку возера і берагавой лініі.

Жывёла, выбраўшыся на бераг, схавалася ў лясным масіве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула