БЕЛ Ł РУС

Іран падрыхтаваў 13 варыянтаў помсты ЗША за забойства Сулеймані

7.01.2020 / 12:39

Nashaniva.com

Найвышэйшая рада нацыянальнай бяспекі Ірана падрыхтавала 13 варыянтаў помсты ЗША за забойства генерала іранскага спецпадраздзялення «Аль-Кудс» КВІР Касема Сулеймані. Такую заяву зрабіў яго сакратар Алі Шамхані, перадае агенцтва Fars.

Па словах іранскага ваеначальніка, «нават самы слабы адказ стане начным кашмарам для Амерыкі». Ён дадаў, што па некаторых меркаваннях зараз не можа даць больш інфармацыі СМІ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула