БЕЛ Ł РУС

Дзевяцікласнік у Мінску рабаваў паркаматы і кававыя аўтаматы

7.01.2020 / 15:39

Nashaniva.com

У канцы снежня ў міліцыю звярнуўся супрацоўнік службы бяспекі гандлёвага цэнтра на вуліцы Уманскай. Ён распавёў, што па камерах відэаназірання заўважыў, як двое мужчын спрабуюць ускрыць паркамат. Супрацоўнік цэнтра паспрабаваў спыніць зламыснікаў, аднак адзін з іх накіраваў на яго пісталет. Так і не узламаўшы паркамат, мужчыны збеглі, паведамляе прэс-служба МУС

 

Вышукам невядомых займаліся аператыўнікі ГУУС Мінгарвыканкама і Цэнтральнага РУУС. Сышчыкі знайшлі 39-гадовага раней судзімага за крадзеж мінчука і 15-гадовага дзевяцікласніка. Іх затрымалі на аўтавакзале: яны планавалі адправіцца ў Расію. У іх былі канфіскаваныя пнеўматычны пісталет і прылады для ўзлому.

Паводле аператыўнай інфармацыі, яны могуць быць датычныя да здзяйснення крадзяжоў грошай з больш чым дзясятка кававых і вендынгавых апаратаў па Мінску.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула