Сувязь з украінскім «Боінгам» знікла праз дзве хвіліны пасля ўзлёту
Украінскі рэйс PS752 вылецеў з Тэгерана ў 5.42 раніцы і перастаў перадаваць дадзеныя праз 2 хвіліны — у 5.44, паведамляе сэрвіс адсочвання знаходжання паветраных судоў Flightradar.
Boeing-737 «Міжнародных авіяліній Украіны» са 180 пасажырамі на борце разбіўся пасля ўзлёту ў аэрапорце Імама Хамейні ў Тэгеране, паведамляюць інфармагенцтвы.