Зяленскі пра катастрофу з украінскім самалётам: Гэта страшная навіна. Прэзідэнт вяртаецца з Амана
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сваім фэйсбуку пракаментаваў навіну пра катастрофу ўкраінскага самалёта, што ляцеў з Тэгерана ў Кіеў. Загінулі 180 чалавек.
«Страшныя навіны з Блізкага Усходу. Сёння раніцай пасля вылету з Міжнароднага аэрапорта імама Хамейні (Тэгеран) пасажырскі самалёт Ukraine International Airlines разбіўся каля аэрапорта.
Паводле папярэдніх звестак, усе пасажыры і экіпаж загінулі. Наша пасольства ўдакладняе інфармацыю пра абставіны трагедыі і загінулых. Шчырыя спачуванні родным і блізкім усіх пасажыраў і членаў экіпажа», — напісаў кіраўнік Украіны.
Паведамляецца таксама, што Зяленскі перапыніў візіт у Аман і вяртаецца ў Кіеў.