БЕЛ Ł РУС

Цыган

9.03.2009 / 17:50

Nashaniva.com

з гісторыі Беларусі

Піша ў сваім блогу Андрэй Пачобут.

Падпаручнік Вітольд Маленчык «Цыган» нарадзіўся ў Старадворцах (сёння Шчучынскі раён), паводле некаторых звестак, да вайны скончыў настаўніцкую семінарыю ў Шчучыне. Праўда, не ведаю, ці давялося яму працаваць настаўнікам.

У партызанцы ён апынуўся яшчэ за немцаў, пасля «Вострай Брамы» патрапіў у камуністычнае Народнае Войска Польскае. Калі малады падпаручнік Войска Польскага ў 1944 г. прыехаў з фронту на пабыўку у родныя Старадворцы, НКВД успомніла пра ягоны ўдзел у АК. Але камуністы недаацанілі яго. Адправілі арыштоўваць Цыгана толькі двух супрацоўнікаў НКВД. Той іх раззброіў, потым прымусіў залезці пад стол і гаўкаць. НКВДшнікі пакорна гаўкалі. Пасьля вывеў пад хату і растраляў ды, прыхапіўшы НКВДшны аўтамат, пайшоў у лес.

Ад таго часу гэта НКВДшная зброя была з ім неразлучна да самай смерці...

Чытаць далей у блогу Андрэя Пачобута

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула