БЕЛ Ł РУС

У НХЛ упершыню за шэсць гадоў шайбу закінуў брамнік. Праз усю пляцоўку ВІДЭА

10.01.2020 / 09:56

Nashaniva.com

Брамнік «Нэшвіл Прэдатарс» Пека Рыне закінуў пятую шайбу ў вароты «Чыкага Блэкхоўкс» у матчы рэгулярнага чэмпіянату Нацыянальнай хакейнай лігі. Відэазапіс з'явіўся на YouTube-канале Sportsnet.

Рыне ў канцы трэцяга перыяду прыняў шайбу за сваімі варотамі, прыцэліўся і праз усю пляцоўку адправіў яе ў сетку варот суперніка, зрабіўшы лік 5:2. Фін стаў першым за больш чым шэсць гадоў брамнікам, што адзначыўся голам у матчы НХЛ. Усяго ж гэта ўдавалася зрабіць яшчэ 11 галкіперам.

Падчас лакаўту ў НХЛ Рыне ў сезоне 2012/2013 гадоў гуляў за мінскае «Дынама», правёў за беларускі клуб 22 матчы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула