БЕЛ Ł РУС

Ліям Галахер загаварыў пра ўз'яднанне Oasis

10.01.2020 / 10:33

Nashaniva.com

Wikimedia Commons

Былы музыкант гурта Oasis Ліям Галахер ў сябе ў Twitter выказаўся пра ўз'яднанне культавай групы 1990-х.

Паводле яго слоў, пасля трэцяга сольнага альбома ён мае намер скончыць сольную кар'еру. «Мне толькі што патэлефанаваў брат, молячы ўзнавіць Oasis у 2022 годзе, калі верыце ў жыццё пасля кахання, вы ведаеце, што рабіць», — напісаў ён.

Прыхільнікі вырашылі, што музыка іранізуе.

Група Oasis распалася ў 2009 годзе з сыходам старэйшага брата Ліяма Галахера — Ноэла, які быў аўтарам большасці хітоў калектыву. Адносіны паміж братамі былі напружанымі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула