БЕЛ Ł РУС

Багінскай — 1350 рублёў, Губарэвічу і Беленькаму — па 810: працягваецца марафон судоў за пратэсты супраць інтэграцыі з Расіяй

10.01.2020 / 10:55

Nashaniva.com

Ніну Багінскую аштрафавалі на 1350 рублёў, фота Сяргея Гудзіліна

10 студзеня — чарговы дзень масавых судоў над актывістамі, якія выходзілі на акцыі супраць інтэграцыі з Расіяй. Удзельнікаў акцый 7, 8, 20 і 21 снежня судзяць па артыкуле 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах). Вынікі судоў — звычайна вялізарныя штрафы, піша spring96.org

Намеснік старшыні КХП-БНФ Юрась Беленькі і старшыня руху «За свабоду» атрымалі па 810 рублёў штрафу.

Ніна Багінская — 1350 рублёў, Ігар Лялькоў — 810 рублёў, Ганна Шапуцька — 540 рублёў.

Суды працягваюцца. Сёння пройдзе чарговы працэс над Паўлам Севярынцам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула