БЕЛ Ł РУС

У Расіі брат згвалціў 14-гадовую сястру і заліў яе бетонам

11.01.2020 / 09:48

Nashaniva.com

Расійскія следчыя раскрылі забойства, здзейсненае дзесяць гадоў таму, калі ў пасёлку Бярозаўка Краснаярскага края мясцовы жыхар згвалціў і заліў бетонам родную 14-гадовую сястру. Пра гэта паведамляе «Звязда» са спасылкай на ўпраўленне Следчага камітэта Расіі па рэгіёне.

Па версіі следства, летам 2010 года 14-гадовая школьніца распівала спіртныя напоі побач з домам свайго 25-гадовага брата. Потым яна зайшла ў яго дом, дзе ён яе згвалціў. Пасля гэтага мужчына закруціў сястру скотчам і заклеіў ёй органы дыхання, што стала прычынай смерці. Цела загінулай брат схаваў у выкапанай яме пад падлогай і заліў бетонам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула