БЕЛ Ł РУС

У буфеце мінскай гімназіі прадавалі пратэрмінаваныя глазураваныя сыркі ФОТАФАКТ

15.01.2020 / 20:50

НЛ

Фота зроблена ў мінскай гімназіі №12. Бацькі вучняў расказалі, што дзеці хацелі купіць у буфеце на перапынку глазураваны сырок, але ўбачылі, што яго тэрмін прыдатнасці скончыўся дзень таму.

Фота зроблена ў сераду 15 студзеня. А тэрмін прыдатнасці сырка скончыўся 14 студзеня.

Калі дзеці зноў вярнуліся ў буфет, сырка не было.

Дырэктарка гімназіі Кацярына Пятруша пра інцыдэнт не чула.

«Загадчыца сталовай вельмі адказна ставіцца да сваёй работы. Ды і не маглі з'явіцца пратэрмінаваныя прадукты, зараз толькі трэці вучэбны дзень», — пракаментавала яна «Нашай Ніве» і паабяцала разабрацца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула