БЕЛ Ł РУС

Як дырэктар крамы ў Баранавічах завалодаў грашыма пакупнікоў

16.01.2020 / 10:21

Nashaniva.com

У Баранавічах дырэктар крамы пад падставай пастаўкі будаўнічых матэрыялаў завалодаў грашыма пакупнікоў, паведамляе БЕЛТА.

У міліцыю звярнуліся адразу некалькі чалавек. Яны аформілі куплю ў будкраме, заплацілі грошы за тавары, аднак не атрымалі іх. Праваахоўнікі ўстанавілі, што ў падобнай сітуацыі апынуліся і іншыя пакупнікі гэтага гандлёвага аб'екта: жыхары Ляхавіцкага раёна і Мінска.

«Дырэктар крамы, 37-гадовы жыхар Баранавічаў на падставе пастаўкі будматэрыялаў з сакавіка да канца лістапада завалодаў грашыма пакупнікоў на суму каля 9500 рублёў. Зараз запазычанасць перад некалькімі пацярпелымі пагашана шляхам вяртання грошай або выканання замовы па дамове», - распавялі ў міліцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула