БЕЛ Ł РУС

У Баранавічах ад выбуху невядомага прадмета пацярпелі трое чалавек, аднаму адарвала ногі

16.01.2020 / 20:10

Nashaniva.com

Няшчасны выпадак здарыўся днём 16 студзеня на вуліцы Лебядзінай у Баранавічах, паведамляе Intex-Press.

Гаспадар дома, пенсіянер, разам з сынам і суседам гутарылі ў двары. Што здарылася далей, пакуль што дакладна невядома, але здарыўся выбух. Аднаму мужчыну адарвала ногі да калена, у іншага — пералом галёнкі, у гаспадара хаты — ранкі. Усіх шпіталізавалі.

На месцы здарэння сапёры выявілі яшчэ два снарады часоў Другой сусветнай.

На месцы здарэння працавалі супрацоўнікі МНС, Баранавіцкага ГАУС, КДБ, Следчы камітэт, а таксама сапёры вайсковай часці 7404.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула