БЕЛ Ł РУС

Пінчук пасварыўся з сяброўкай і пачаў граміць пад'езд

17.01.2020 / 16:27

Nashaniva.com

У пад'ездзе аднаго са шматкватэрных дамоў у Пінску невядомы пашкодзіў некалькі святлодыёдных свяцільняў на чатырох паверхах, паведамляе УУС.

Высветлілася, што маёмасць сапсаваў 47-гадовы мясцовы жыхар. Ён растлумачыў, што напярэдадні пасварыўся з сужыцелькай і, калі сыходзіў ад яе, па дарозе прыхапіў дзіцячыя санкі, якімі ў гневе пачаў граміць свяцільні. Калі астыў, вярнуў «прыладу» на месца.

Мужчыну затрымалі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула