БЕЛ Ł РУС

У Баранавічах гарэў інтэрнат — жанчына і яе сын не маглі самі выбрацца

18.01.2020 / 10:57

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ў ноч з 17 на 18 студзеня ў інтэрнаце на вуліцы Касманаўтаў. Сістэмамі аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі і перадачы паведамленняў аб надзвычайных сітуацыях «Маланка» быў выяўлены пажар у пакоі на пятым паверсе інтэрната на вуліцы Касманаўтаў, паведамляе сайт МНС.

З суседняга пакоя супрацоўнікамі МНС выратаваны два чалавекі (у тым ліку дзіця). З пакояў, што знаходзяцца побач, эвакуіравалі 40 чалавек, у тым ліку 8 дзяцей.

Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула