БЕЛ Ł РУС

Збойцу пяці дзяцей далі сем гадоў турмы

11.03.2009 / 15:39

Nashaniva.com

веткаўскаму вадзіцелю, які збіў пецярых дзяцей.

У Гомельскім абласным судзе 11 сакавіка разгледжана касацыйная скарга вадзіцеля з Веткі, які ў кастрычніку 2008 года збіў у райцэнтры пецярых дзяцей.

Як паведамілі БелаПАН у абласным судзе, прыгавор яму пакінуты ў сіле.

Суд першай інстанцыі прыгаварыў 34‑гадовага мужчыну да сямі гадоў пазбаўлення волі. Таксама ён павінен выплаціць бацькам двух загінулых дзяцей па 30 мільёнаў рублёў.

Вадзіцель абвінавачваўся па ч. 3 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, у выніку чаго мела месца па неасцярожнасці смерць двух ці больш асобаў), а таксама па ч. 3 арт. 159 (заведамае пакіданне ў небяспецы).

Нагадаем, 5 кастрычніка прыкладна апоўначы ў Ветцы п’яны вадзіцель на неасветленым участку дарогі збіў чатырох хлопчыкаў 10, 12, 13 і 15 гадоў і 14‑гадовую дзяўчынку. Дзеці вярталіся дамоў пасля канцэрта і салюта ў гонар Дня горада.

Вадзіцель уцёк з месца здарэння, не паведаміўшы аб ДТЗ у міліцыю і хуткую дапамогу. Дзяцей знайшлі прахожыя, усе яны былі дастаўлены ў бальніцу з цяжкімі траўмамі.

БелаПАН

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула