БЕЛ Ł РУС

П'яны студэнт у Віцебску пашкодзіў некалькі машын і разграміў рэстаран ВІДЭА

21.01.2020 / 19:28

Nashaniva.com

Пасля застолля з сябрамі п'яны 18-гадовы трэцякурснік мясцовага каледжа пашкодзіў некалькі машын, пасля чаго праз службовы ўваход уварваўся ва ўстанову грамадскага харчавання. Супрацоўніца рэстарана спрабавала выправадзіць хулігана, але беспаспяхова. Хлопец паводзіў сябе вельмі агрэсіўна і ў нейкі момант пачаў разбураць кухню. Пад руку дэбашыру папаліся касавы апарат, вагі, бытавая тэхніка, сталы, адным з якіх ён пашкодзіў і шклопакет. Супакоіць п'янага студэнта змаглі толькі міліцыянеры.

У студэнта ў крыві было 2 праміле алкаголю. Супраць хлопца завялі крымінальную справу па ч. 1 арт. 339 (Хуліганства). Агульны урон склаў 3,5 тысячы рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула