БЕЛ Ł РУС

19-гадовая магілёўка аформіла на сябе па просьбе хлопца крэдыты на 10800 рублёў. Ён забраў грошы і знік

21.01.2020 / 21:08

Nashaniva.com

Па дапамогу да праваахоўнікаў звярнулася 19-гадовая дзяўчына, паведамляе УУС Магілёўскага аблвыканкама. Паводле яе слоў, каханы папрасіў яе аформіць на сябе крэдыты ў двух банках на агульную суму 10800 рублёў. Грошы забраў сабе, а на сувязь выходзіць перастаў, піша mogilev.online.

Хлопца адшукалі супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Ленінскага РАУС. 21-гадовы беспрацоўны малады чалавек раней судзімы за крадзеж, акрамя таго, знаходзіцца на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі.

Калі ў яго завязаліся рамантычныя адносіны з дзяўчынай, ён пераканаў яе аформіць на сябе крэдыт. Па словах хлопца, грошы былі патрэбныя яму для развіцця бізнэсу. Магілёўка пагадзілася, таму што давярала маладому чалавеку. Але пасля атрымання грошай сустракацца з ёй падазраваны не збіраўся.

Супраць 21-гадовага магілёўца завялі крымінальную справу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула