БЕЛ Ł РУС

Спецыялісты расказалі пра шанцы атрымаць каранавірус з пасылкай з Кітая

24.01.2020 / 15:27

Nashaniva.com

Загадчык лабараторыі грыпу і грыпападобных захворванняў РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Наталля Шмялева сёння, адказваючы на ​​пытанні журналістаў, распавяла, якія шанцы атрымаць каранавірус з пасылкай з Кітая, піша БЕЛТА.

Наталля Шмелева адзначыла, што каранавірусы валодаюць нізкай устойлівасцю да навакольнага асяроддзя.

«Такім чынам, верагоднасць яго выяўлення ў пасылках вельмі малая. Мэтазгоднасць праводзіць дыягностыку пасылак мы не бачым», - сказала яна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула