БЕЛ Ł РУС

У Мінздароўя расказалі, ці можа перадавацца каранавірус праз пасылкі з Кітая

24.01.2020 / 21:20

Nashaniva.com

Каранавірус не можа перадавацца праз пасылкі з Кітая. Пра гэта паведаміла на прэс-канферэнцыі 24 студзеня загадчыца лабараторыі грыпу і грыпападобных захворванняў Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, кандыдат медыцынскіх навук Наталля Шмялёва, перадае «Мінск-Навіны».

— Каранавірус перадаецца паветрана-кропельным шляхам, гэта значыць праз дыханне, пры чханні, — адзначыла Шмялёва. — Вірус у пасылках — гэта выключана!

Фота: Надзея Бужан.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула