БЕЛ Ł РУС

Уладлену Функ ізалявалі яшчэ на тыдзень

12.03.2009 / 15:35

Жанчына, асуджаная разам з амерыканскім адвакатам Эмануілам Зельцэрам, адбыла год пакарання і сёння павінна была выйсці на волю.

Пра гэта «Свабодзе» паведаміў адвакат Зьміцер Гарачка.

«Я стэлефанаваўся з супрацоўніцай управы грамадзянства і міграцыі Гомельскай міліцыі, і тая сказала, што пытаньне пра экстрадыцыю Ўладлены Функ будзе вырашана за тыдзень і што ў панядзелак я магу пазваніць і мне скажуць прыблізную дату, калі яна будзе, як сказалі, «выселеная».

Адвакат яшчэ ня ведае, як прарэагуе на гэтую навіну Ўладлена Функ. «Я сабраў ёй перадачу, харчы ды іншае, сустрэнуся ў ізалятары і тады даведаюся пра яе рэакцыю. Мяркую, яна будзе зноў шакаваная», — сказаў «Свабодзе» адвакат Зьміцер Гарачка.

Нагадаем, сакратарка амэрыканскага адваката Эмануіла Зэльцэра Ўладлена Функ сёньня, 12 сакавіка, адбыла тэрмін пакараньня і павінна была выйсьці на волю.
Але замест гэтага яе з калёніі перавезьлі ў гомельскі ізалятар часовага ўтрыманьня. Адвакату невядома пра прэтэнзіі да ягонай падабароннай з боку міліцыі. Зьміцер Гарачка называе незаконным тое, што ягоную падабаронную так і ня выпусьцілі на волю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула