БЕЛ Ł РУС

Ад каранавіруса ў Кітаі памерла ўжо 106 чалавек, захварэла — 4515

28.01.2020 / 07:12

Nashaniva.com

Колькасць жыхароў КНР, якія заразіліся новым каранавірусам, у аўторак дасягнула 4515, паведамляюць інфармагенцтвы.

Колькасць смяротных зыходаў склала 106.

За мінулыя суткі ў правінцыі Хубэй памерлі яшчэ 24 хворыя. Там жа быў зарэгістраваны 1 291 новы выпадак заражэння.

Найбольшая колькасць інфікаваных і памерлых ад каранавіруса прыпадае на правінцыю Хубэй (2714 і 47 адпаведна) і яе адміністрацыйны цэнтр горад Ухань (1590 і 42). У Пекіне выяўлена 80 інфікаваных (зарэгістраваны адзін смяротны выпадак).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула