БЕЛ Ł РУС

Расійская актрыса, якая прапала ў Мексіцы, выйшла на сувязь

28.01.2020 / 07:22

Nashaniva.com

Наталля Андрэйчанка напісала ў сваім інстаграме, што многа працавала ў апошнія тыдні і ёй проста трэба было «вызваліцца і набрацца сіл».

Паводле яе слоў, час ад суботы яна правяла ў глыбіні мексіканскіх джунгляў, дзе «арганізавана пасяленне з цікавымі духоўнымі лідарамі з розных краін».

Пра знікненне заслужанай артысткі Расіі паведаміў у суботу яе PR-дырэктар Ян Трунцаў. Паводле яго слоў, у суботу зорка фільмаў «Ваенна-палявы раман» і «Мэры Попінс, да пабачэння» была ў гасцях у сяброўкі Марэт у Канкуне, а пасля з'ехала ў 3 гадзіны дня, сказаўшы пра дрэннае самаадчуванне і стому, і больш яе не бачылі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула