БЕЛ Ł РУС

У Бялградзе 13 сербаў асуджаныя за масавае забойства харватаў

13.03.2009 / 11:24

Nashaniva.com

Бялградскі суд асудзіў 13 грамадзян Сербіі да розных тэрмінаў турэмнага зняволення за ўдзел у масавым забойстве 200 харватаў у 1991 г.

Палявы камандзір Міралюб Вуявіч і яшчэ шасцёра падсудных атрымалі па 20 гадоў турмы, астатнія асуджаныя на тэрміны ад 5 да 15 гадоў.

Але сваякі загінулых былі абураныя тым, што пяцёра з падсудных былі апраўданыя.

У 1991 г. падчас асады харвацкага горада Вукавар сербы сагналі захопленых у палон харватаў у хлеў, што знаходзіўся непадалёк у вёсцы Оўчар, разбілі на дробныя групы і расстралялі з кулямёта.

Тым, хто адразу не загінуў, рабілі дадатковы стрэл з пісталета ў галаву.

Гэта судовая справа разглядалася многімі як праверка гатоўнасці сербскай судовай сістэмы да пакарання тых, хто вінаваты ў такіх злачынствах.

Паводле Бі-Бі-Сі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула