БЕЛ Ł РУС

Суды над актывістамі працягваюцца. За дзень сума штрафаў вырасла на 1755 рублёў

28.01.2020 / 20:32

Nashaniva.com

28 студзеня ў некалькіх гарадах працягнуліся суды за акцыі супраць «паглыбленай інтэграцыі» з Расіяй. За дзень сума штрафаў павялічылася на 1755 рублёў і перавысіла 60 тысяч даляраў, паведамляе «Вясна».

Ілля Дабратвор атрымаў штраф 270 рублёў.

Сяргей Неўдах — 810 рублёў.

Наталля Спірыдонава павінна заплаціць 675 рублёў.

Таксама стала вядома, што напярэдадні суд Мінскага раёна асудзіў актывістку Насту Гусеву на 405 рублёў.

Суды над Рыгорам Кастусёвым і Вячаславам Сіўчыкам былі перанесеныя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула