БЕЛ Ł РУС

У Ганконгу з-за каранавіруса зачынілі культурныя і спартыўныя аб'екты

29.01.2020 / 09:11

Nashaniva.com

Улады Ганконга прынялі рашэнне часова зачыніць для наведвання культурныя і спартыўныя аб'екты горада для прадухілення пагрозы распаўсюду каранавіруса 2019-nCoV. 

У прыватнасці, будзе прыпыненая праца ўсіх гарадскіх музеяў, бібліятэк, канцэртных залаў, спартыўных цэнтраў, будуць адмененыя забаўляльныя мерапрыемствы і шоу-праграмы. Раней з-за эпідэміялагічнай пагрозы тут былі зачыненыя «Дыснэйлэнд» і «Акіянскі парк», падвясная канатная дарога да Вялікага Буды на востраве Лантаў і іншыя турыстычныя атракцыёны.

На сёння ў Ганконгу пацверджана восем выпадкаў заражэння каранавірусам. Усе гэтыя людзі наведвалі кітайскі Ухань, які апынуўся ў эпіцэнтры распаўсюджвання інфекцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула