БЕЛ Ł РУС

Аўстралія адправіць сваіх грамадзян, эвакуіраваных з Кітая, на востраў за 2600 кіламетраў ад мацерыка

29.01.2020 / 20:44

Nashaniva.com

Аўстралія рыхтуецца да эвакуацыі сваіх грамадзян з кітайскай правінцыі Хубэй, адкуль пачаў распаўсюджвацца смяротны каранавірус, і іх часовай ізаляцыі на востраве Раства, які знаходзіцца за 2,6 тысячы кіламетраў ад мацерыка, паведамляе The Guardian.

Зараз урад Аўстраліі чакае ад Кітая дазволу на адпраўку борта Qantas у горад Ухань, фактычна закрытага на каранцін, для эвакуацыі некаторых з 600 зарэгістраваных аўстралійскіх грамадзян.

Людзей ізалююць на 14 дзён — гэта працягласць інкубацыйнага перыяду. Мясцовыя жыхары ўжо выказалі пратэст з нагоды рашэння аўстралійскага ўрада адправіць на востраў патэнцыйна заражаных людзей.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула