БЕЛ Ł РУС

Невядомы пагражае саскочыць з будынку пошты ў Горадні

22.06.2006 / 16:11

Nashaniva.com

Як нам толькі што паведамілі відавочцы з Горадні, каля паловы на дванаццатую невядомы мужчына выйшаў на пляцоўку між першым і другім паверхамі паштовага аддзяленьня на вуліцы Ажэшкі ў Горадні.

11.45 Як нам толькі што паведамілі відавочцы з Горадні, каля паловы на дванаццатую невядомы мужчына выйшаў на пляцоўку між першым і другім паверхамі паштовага аддзяленьня на вуліцы Ажэшкі ў Горадні.

Ён патрабуе аднавіць яго на працы і пагражае саскочыць, калі ягоныя патрабаваньні ня будуць выкананыя. Пэўны час таму яму была перададзеная цыдулка, верагодна, ад міліцыянтаў, якая, аднак, выклікала ў яго раздражненьне.

Таксама яму была пададзеная лесьвіца, аднак ён адмовіўся ёй скарыстацца.

За інцыдэнтам назірае каля 200 гарадзенцаў. На месца здарэньня прыехалі міліцыя і пажарныя.

Відавочцы кажуць, што вялікай небясьпекі для чалавека няма – ён стаіць у 4-5 мэтрах ад зямлі.

Зазаз расьцягнулі тэнт, папрасілі людзей адысьці. Міліцыянты вядуць перамовы з мужчынам праз вакно паштовага аддзяленьня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула