БЕЛ Ł РУС

2,5 трыльёны на пасяўную

13.03.2009 / 14:20

Сёлетняя пасяўная будзе каштаваць 2 трыльёны 459 мільярдаў рублёў.

Такую лічбу назваў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі намесьнік міністра сельскай гаспадаркі і харчаваньня Васіль Паўлоўскі.

З гэтых грошай 903 мільярды рублёў пойдуць на набыцьцё мінэральных угнаеньняў, 630 мільярдаў — на паліва.

Для вытворчасьці фосфару і азоту Беларусь скарыстоўвае імпартная сыравіну, вытворчасьць энэргаёмістая — таму так шмат грошай выдаткоўваецца на вытворчасьць угнаеньняў, патлумачыў чыноўнік.

Паўлоўскі паведаміў, што закупачныя цэны на большасьць сельскагаспадарчай прадукцыі падвышацца ня будуць. Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня прапанавала ўраду ўзьняць закупачныя цэны толькі на льнотрасцу і крупавыя культуры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула