БЕЛ Ł РУС

Расійская авіяцыя нанесла ўдары па Сірыі, забітыя дзесяць мірных жыхароў

30.01.2020 / 22:08

Nashaniva.com

У выніку ўдараў расійскай авіяцыі па жылых кварталах на паўночным захадзе Сірыі загінулі сама меней дзесяць мірных жыхароў, паведамляе турэцкае агенцтва Anadolu.

Расійскія самалёты атакавалі розныя раёны горада Эрыха, у тым ліку бальніцу і пякарню.

Сірыйская няўрадавая арганізацыя «Белыя каскі» паведаміла, што ў выніку авіяўдараў 37 чалавек атрымалі раненні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула