БЕЛ Ł РУС

СК прапануе змякчыць пакаранне за распаўсюд порна

31.01.2020 / 17:52

У Следчым камітэце выступаюць з ініцыятывай дэкрыміналізаваць злачынствы, звязаныя з распаўсюджваннем парнаграфічных матэрыялаў, — за ўпершыню ўчыненае злачынства на працягу года прыцягваць да адміністрацыйнай, а не крымінальнай адказнасці, піша Tut.by. Цяпер за распаўсюджванне порна пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі.

Летась зафіксаваны рост злачынстваў з выкарыстаннем камп'ютарнай тэхнікі і супраць інфармацыйнай бяспекі.

Следчы камітэт, абапіраючыся на міжнародны вопыт і судовую практыку ў Беларусі, ініцыюе дэкрыміналізацыю ўпершыню здзейсненага на працягу года захоўвання з мэтай распаўсюджвання або рэкламавання, альбо распаўсюджвання, рэкламавання парнаграфічных матэрыялаў. Гаворкі пра дэкрыміналізацыю вырабу парнаграфіі няма.

Разам з тым, СК ініцыюе ўвядзенне крымінальнай адказнасці за незаконны распаўсюд рэквізітаў плацежных карт і рахункаў.

{POLL#928}

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула