БЕЛ Ł РУС

Навукоўцы: Насамрэч на новы каранавірус захварэлі мінімум ужо 75 тысяч чалавек. Але ёсць і добрая навіна

3.02.2020 / 11:51

Nashaniva.com

Навукоўцы Універсітэта Ганконга назвалі сапраўдную колькасць людзей, якія заразіліся каранавірусам з Уханя. Паводле ацэнак даследчыкаў, інфікаваных па стане на 25 студзеня 2020 года налічвалася 75 815 чалавек; што ў дзесяць разоў больш за афіцыйныя лічбы. Пра гэта паведамляе выданне Science Alert.

Рэальная карціна распаўсюджвання віруса была атрымана на аснове тэарэтычнага мадэлявання. Неадпаведнасць з афіцыйнай колькасцю пацверджаных выпадкаў тлумачыцца некалькімі фактарамі, у тым ліку затрымкай паміж заражэннем і з'яўленнем першых сімптомаў і часам, неабходным для пацверджання наяўнасці 2019-nCov ў арганізме з дапамогай лабараторных аналізаў.

Паводле вынікаў даследавання, кожны чалавек, інфікаваны вірусам у снежні, мог заразіць 2-3 чалавек. Колькасць хворых падвойваецца кожныя шэсць дзён. Што праўда, узровень смяротнасці ад 2019-nCov значна ніжэйшы, чым меркавалася, і складае менш за адзін працэнт.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула