БЕЛ Ł РУС

Муж гарадзенкі, якая «затрымалася» на працы на паўмесяца, расказаў, дзе яна была

3.02.2020 / 15:39

УШ

Два тыдні не маглі адшукаць 33‑гадову Наталлю Цішанаву з Гродна. 18 студзеня жанчына пазваніла мужу і сказала, што затрымаецца на працы. Але дадому не прыйшла.

Дома засталіся муж і двое малых дзяцей. Праз пару дзён муж Наталлі прыйшоў у міліцыю. Да пошукаў далучыліся валанцёры. Жанчыну адшукалі толькі ўначы 3 лютага і перадалі яе бацькам, паведаміла гродзенская міліцыя.

З самой Наталляй звязацца пакуль немагчыма. «Наша Ніва» пагаварыла з яе мужам Андрэем, але мужчына быў лаканічны:

«Нічога не здарылася, яна знайшлася. Была ў вёсцы ў бацькоў. Вось так бывае ў жыцці. З ёй пагаварыць нельга. Чалавеку трэба адыйсці ад праблем».

Андрэй абверг, што прычынай знікнення яго жонкі маглі стаць алкагольныя прыгоды.

«Яна не п’е зусім, у адрозненне ад мяне», — адказаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула