БЕЛ Ł РУС

Знаёмая ўгаварыла магілёўца аформіць на сябе банкаўскую карту, узяла на яе крэдыт на 5000 рублёў і знікла

3.02.2020 / 18:09

Nashaniva.com

Да праваахоўнікаў па дапамогу звярнуўся 24-гадовы малады чалавек, паведамляе mogilev.online.

Паводле яго слоў, 20-гадовая знаёмая ўгаварыла яго аформіць на сябе банкаўскую картку, бо ў яе скончыліся грошы, а сваёй карты не было, і знаёмым з Расіі не было куды перавесці ёй грошы. Хлопец згадзіўся, нават не ўдакладніўшы, чаму яна не аформіць карту на сваё імя.

Картку ён перадаў сяброўцы, а тая без яго ведама аформіла на яе крэдыт на суму 5000 рублёў. Пасля гэтага дзяўчына знікла і перастала адказваць на тэлефонныя званкі.

Цяпер за свой учынак ёй давядзецца адказаць па законе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула