БЕЛ Ł РУС

У Ганконгу зафіксавалі першую смерць ад каранавіруса

4.02.2020 / 07:58

Nashaniva.com

У Ганконгу памёр пацыент, які заразіўся каранавірусам, паведамляюць інфармагенцтвы.

Гаворка ідзе пра 39-гадовага мужчыну, які 21 студзеня адправіўся на хуткасным цягніку ва Ухань і вярнуўся ў Ганконг праз два дні.

У мінулую пятніцу ў мужчыны паднялася тэмпература, яго шпіталізавалі. Пасля пацверджання дыягназу яго змясцілі ў карантын. Мужчына памёр раніцай у аўторак. Паведамляецца таксама, што ў мінулую нядзелю дыягназ быў пацверджаны ў яго 72-гадовай маці. Мяркуюць, што яна заразілася ад сына.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула