БЕЛ Ł РУС

Выпускны экзамен у школах сумесцяць з ЦТ

5.02.2020 / 11:57

Nashaniva.com

Фота Надзеі Бужан

Міністэрства адукацыі бачыць рэзервы для далейшага змяншэння нагрузкі на школьнікаў. Пра гэта сёння заявіў міністр адукацыі Ігар Карпенка на пасяджэнні калегіі ведамства, піша БЕЛТА.

Скарачацца нагрузка будзе, у тым ліку за кошт магчымага сумяшчэння выпускнога экзамена з ЦТ, дадаў міністр.

Ён прывёў звесткі незалежнага даследавання: большасць апытаных бацькоў, настаўнікаў і вучняў выказалася за гэтую прапанову. «Напрыклад, па адной з моў, рускай або беларускай, і па матэматыцы», — канкрэтызаваў міністр.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула