БЕЛ Ł РУС

У Туркменістане чыноўнікаў абавязалі стаць сівымі, як прэзідэнт

5.02.2020 / 16:42

Nashaniva.com

Мужчын-чыноўнікаў Лепабскага рэгіёна на ўсходзе Туркменістана, якім больш за 40 гадоў, абавязалі хадзіць з сівымі валасамі, паведаміў карэспандэнт Радыё Свабода. Такім чынам дзяржслужачыя павінны прыпадобіцца да прэзідэнта краіны Гурбангулы Бердымухамедава, які стаў з'яўляцца на публіцы з сівізной у жніўні 2018 года.

З першага лютага чыноўнікам, супрацоўнікам школ і бальніц забаронена падфарбоўваць валасы, сцвярджае Туркменская служба РС. Тым, у каго захаваўся натуральны колер валасоў, трэба падфарбаваць іх у сівізну.

У выпадку, калі прэзідэнт, які носіць афіцыйны тытул Цвярдыні, апоры і надзеі, наведае рэгіён з візітам, дапускацца да яго будуць у асноўным сівыя чыноўнікі, перадае выданне са спасылкай на дзве крыніцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула