Легкавік урэзаўся ў аўтобус у Полацкім раёне
Аварыя адбылася сёння раніцай у 7.30 на дарозе Полацк — Глыбокае каля в. Ксты, паведамляе ДАІ Віцебскай вобласці.
Кіроўца Peugeot 307 выехала на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнулася з аўтобусам МАЗ, які ехаў у сустрэчным кірунку.
38-гадовая кіроўца аўто атрымала траўмы і была шпіталізаваная.