БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка прапанаваў назваць у гонар Сумы Чакрабарці адну з дарог у Беларусі 

6.02.2020 / 11:09

Nashaniva.com

Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на сустрэчы з прэзідэнтам ЕБРР, піша БелТА.

«На вялікі жаль, вы вырашылі скончыць свой перыяд кіраўніцтва банкам. Я яшчэ раз падкрэсліваю: вельмі шкада, — адзначыў А. Лукашэнка, вітаючы кіраўніка банка. — Тым не менш, жыццё ёсць жыццё, яно на гэтым не заканчаецца. Будзе вельмі правільна, калі я ад беларускага народа вам падзякую за ўсё, што было зроблена банкам у Беларусі».

За гады супрацоўніцтва ЕБРР інвеставаў у краіну 3 млрд еўра. Толькі за мінулы год аб'ём інвестыцый склаў каля 40 млн еўра.

«Мы чысцілі ваду, уцяплялі хаты, будавалі самыя сучасныя дарогі за гэтыя грошы. Гэта звязана з вашым імем, і я тут нічога не перабольшваю», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка і з доляй гумару працягнуў, што «трэба адну з дарог назваць Чакрабарці, бо найлепшыя дарогі пабудаваныя з падтрымкай банка».

Сума Чакрабарці ўступіў на пасаду прэзідэнта ЕБРР ў 2012 годзе, у 2016-м быў пераабраны на гэтую пасаду яшчэ на чатыры гады. Паколькі ён не плануе пераабірацца яшчэ раз, у ліпені 2020 года тэрмін яго паўнамоцтваў заканчваецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула