БЕЛ Ł РУС

Падчас бойкі ў Вярхоўнай Радзе Юлія Цімашэнка пашкодзіла да крыві палец ФОТА

6.02.2020 / 16:18

Nashaniva.com

Кіраўнік фракцыі «Бацькаўшчына» Юлія Цімашэнка падчас блакавання прэзідыума супраць прыняцця закона аб рынку зямлі адарвала драты ў галоўнага мікрафона на месцы спікера Дзмітрыя Разумкова, паведамляе выданне «Левы бераг».

На фота бачна, што ў выніку гэтага Цімашэнка пашкодзіла сабе вялікі палец да крыві.

У кулуарах парламента кіраўнік фракцыі «Слуга народа» Давід Арахамія заявіў журналістам, што «за нанясенне ўрону дзяржаўнай маёмасці Цімашэнка зараз абавязаная будзе пакрыць матэрыяльную шкоду».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула