БЕЛ Ł РУС

Авіябомбу знайшлі каля Паўночнай брамы Брэсцкай крэпасці

6.02.2020 / 22:21

Nashaniva.com

У Брэсцкай крэпасці наткнуліся на авіябомбу часоў Другой сусветнай, паведамляе МУС.

Каля Паўночнай брамы крэпасці 5 лютага рабочы заўважыў у зямлі прадмет, падобны да боепрыпаса, і паведаміў пра знаходку праваахоўнікам. Сапёры вайсковай часці 5526 вызначылі, што перад імі савецкая 15-кілаграмовая авіябомба. Яе вынялі і знішчылі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула