БЕЛ Ł РУС

Гуцэрыеў дапаможа расійскім АЗС у Беларусі

7.02.2020 / 16:52

Расійскія нафтавыя кампаніі пачалі закупку паліва для сваіх АЗС у Беларусі ў кампаній групы «Сафмар» Міхаіла Гуцэрыева. Пра гэта Tut.by паведаміла інфармаваная крыніца, знаёмая з планамі расійскіх кампаній.

Фота Надзеі Бужан.

Для падтрымкі расійскага бізнэсу ў Беларусі «Сафмар» паставіць ім у лютым нафтапрадукты. Беларускія заводы працуюць з кампаніямі Гуцэрыева па працэсінгу. Частка нафтапрадуктаў, атрыманых па працэсінгу, будзе рэалізаваная «Сафмарам» расейскім кампаніям, чые АЗС цяпер маюць пэўны дэфіцыт паліва ўраздроб, сказаў суразмоўца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула