БЕЛ Ł РУС

Магілёвец паспрабаваў вярнуць пазыку, забраўшы ў даўжнiка аўтамабільныя дыскі

7.02.2020 / 17:18

Nashaniva.com

62-гадовы магілёвец забраў у даўжнiка два аўтамабільныя дыскі агульным коштам 200 рублёў. Такім чынам ён спрабаваў вярнуць пазыку, паведамляе міліцыя.

Мужчына прыйшоў да даўжнiка і стаў патрабаваць назад свае грошы. Суразмоўца спрабаваў апраўдацца і прасіў адтэрміноўку. Тады крэдытор выйшаў на двор і стаў аглядаць маёмасць, якая там знаходзілася. Нагледзеўшы два аўтамабільныя дыскі, магілёвец забраў іх.

Адразу пасля адыходу крэдытора гаспадар дыскаў звярнуўся ў міліцыю.

Завялі крымінальную справу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула